"Мы розныя, мы сябруем!"
15.11.2023Пазнавальна-гульнявы трэнінг «Мы розныя, мы сябруем!» 15 лістапада прайшоў у 2 класе. У самым пачатку дзеці ўспомнілі, што азначае слова «талерантнасць», прывялі прыклады, якога чалавека можна назваць талерантным, затым даведаліся, які сэнс у гэтае паняцце ўкладаюць розныя народы ў залежнасці ад свайго гістарычнага досведу і культуры, якія наступствы цягне парушэнне прынцыпаў талерантнасці. Падчас класнай гадзіны дзеці высветлілі, што ўсе людзі вельмі розныя: носяць рознае адзенне і прычоскі, любяць розныя гульні, валодаюць рознымі мовамі, маюць розныя звычаі. І нягледзячы на гэтую непадобнасць, людзі сябруюць адзін з адным. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў гульні "Мы розныя", "Апладысменты, "Камплімент", "Добры - злы", "Даскажы слоўца" і інш. На працягу ўсяго мерапрыемства была дружалюбная атмасфера, усе разам вучыліся паважаць адзін аднаго, быць больш прыязнымі і ветлівымі. У выніку ўсе дашлі да высновы, што мы людзі з адной планеты, і не важна, якога колеру ў нас валасы і скура, нам няма чаго дзяліць, у нас адна гісторыя! Няхай наша Рэспубліка Беларусь заўсёды будзе астраўком талерантнасці для ўсіх жыхароў "Вялікай Планеты Зямля!" Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам зрабілі плакат "Мы розныя, мы сябруем!" з каляровых дзіцячых далонек, а многія падарылі каляровыя далонькі адзін аднаму.