У кастрычніку 2011 года на падставе загада дзяржаўнай установы адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" ад 08.10.2011 № 139 на базе бібліятэкі быў створаны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, распрацавана Палажэнне аб ІБЦ, зацверджанае загадам ад 10.10.2011 №141, створана праграма.
Задачы ІБЦ
· Забеспячэнне адукацыйнага працэсу школы і самаадукацыі навучэнцаў, педагогаў шляхам бібліятэчнага і інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання.
· Фарміраванне ў вучняў інфармацыйнай культуры, культуры чытання, уменняў і навыкаў незалежнага бібліятэчнага карыстальніка.
· Папулярызацыя духоўна-культурнай спадчыны свайго краю.
· Камп'ютарызацыя бібліятэчных працэсаў, фарміраванне школьнага медыяцэнтра.
· Прыцягненне пазабюджэтных сродкаў на развіццё бібліятэкі.
· Арганізацыя камфортнага бібліятэчнага асяроддзя.
Паслугі, якія аказваюцца бібліятэчна–інфармацыйным цэнтрам:
* абслугоўванне чытачоў на абанеменце ў рэжыме "запыт - адказ".
* аказанне бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі:
* выкананне тэматычных даведак;
* тэматычны падбор літаратуры;
* складанне інфармацыйных спісаў літаратуры;
*правядзенне індывідуальных бібліятэчна-бібліяграфічных кансультацый;
* маніторынг вывучэння чытання розных груп чытачоў;
* афармленне тэматычных кніжных выстаў;
* правядзенне літаратурных вечароў, віктарын, конкурсаў, гутарак-аглядаў, круглых сталоў.
Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены прэзентацыі, відэаролікі, паўнатэкставыя электронныя дакументы, часопісы, электронныя сродкі навучання; вучэбна-метадычныя дапаможнікі, працоўныя праграмы, навучальныя дапаможнікі, метадычныя рэкамендацыі; перыядычныя выданні і дадаткі да іх; аўдыёвізуальныя матэрыялы; мультымедыйныя прэзентацыі, распрацаваныя педагогамі ўстановы адукацыі.