Кожны год па традыцыі ў час веснавых канікул школьная бібліятэка збірае чытачоў і аматараў літаратуры на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Не стаў выключэннем і 2023 год. Свята кнігі адкрыла літаратурная гульня “Чароўная краіна казак”. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, успомнілі любімыя казкі, адказвалі на пытанні, праявілі кемлівасць і знаходлівасць.
Літаратурны дыліжанс “Па дарогах казак Г.Х.Андэрсана” адкрыў другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі. 28 сакавіка навучэнцы віртуальна пабывалі ў Даніі, на радзіме пісьменніка, падарожнічалі па старонках любімых казак. Асаблівая ўвага была звернута на казку “Стойкі алавяны салдацік”, якой ў гэтым годзе стоўнілася 185 год.
Если книжка «заболела», выпали страницы,
Её вылечит всегда «Книжкина больница»…
29 сакавіка ў школьнай бібліятэцы праходзіла акцыя добрых спраў “Кніжкіна бальніца”. Дзеці праводзілі рамонт кніг, якім неабходна была дапамога. Старанна і акуратна навучэнцы падклейвалі разарваныя старонкі і вокладкі кніг. Выстава адрамантаваных кніг з’яўляецца доказам карысці “Кніжкінай бальніцы".