ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ
1. Нічога не рабіце за дзіця з таго, што яно можа і ўмее рабіць сам.
2. Выхоўвайце чытача асабістым прыкладам.
3. Не прымушайце дзіця чытаць сілком, зацікаўце яго чытаннем, падбіраючы кнігі, якія маглі б чымсьці яго прыцягнуць.
4. Можна купіць школьніку аўдыякніжку па творах класікаў, можна знайсці і паказаць цікавы фільм, зняты па класіцы, а потым папрасіць прачытаць кнігу. Абмяркуйце адрозненні.
5. Прывучыце дзіця значэнне любога незнаёмага слова глядзець у слоўніку.
6. Сумеснае чытанне кніг, пераказ прачытанага адзін аднаму і абмен меркаваннямі – звычайны шлях чытацкіх зносін у сям'і.
7. Успамінайце любімыя кнігі свайго дзяцінства, як бы распальваючы апетыт да важных для кожнага чалавека кніг. Пераглядайце кнігі ўласнай бібліятэкі з удзелам дзяцей. Пра любімыя кнігі расказвайце з захапленнем.
8. Даручыце школьніку скласці каталог хатніх кніг. Вопыт паказвае, што ён можа знайсці цікавую для яго кнігу.
9. Пракантралюйце, каб у дарогу была ўзята цікавая кніга.