Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Нягневіцкая сярэдняя школа" звяртае ўвагу, што пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2020 № 60 унесены змяненні ў Палажэнне аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі (зацв. пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146).
Гэтай пастановай удакладнены асобныя напрамкі выкарыстання сродкаў апякунскага савета.
Канкрэтызаваны наступныя напрамкі:
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прыборы, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп'ютары, камп'ютарныя сеткі, аўдыёвізуальныя сродкі і іншыя матэрыяльныя аб'екты, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм);
удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прылады);
правядзенне спартыўных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам, у тым ліку бягучы рамонт, арганізацыя пітнога рэжыму, набыццё пасцельных прыналежнасцей, прадметаў асабістай гігіены (сурвэткі, туалетная папера, іншыя прадметы першай неабходнасці), уборачнага інвентару, мыйных сродкаў, сродкаў дэзінфекцыі.
Тэлефон гарачай лініі:
+375 1597 61-2-27- Ісаенка Галіна Анатольеўна, дырэктар школы